У СІЗА-1 з кнігі Багдановіча вырвалі старонкі з вершам «Пагоня»

Пра гэта ў лісце на волю паведаміў палітвязень Анатоль Латушка — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі, перадаюць праваабаронцы.
У лісце ад 16 чэрвеня Анатоль распавёў, што верш «Пагоня», які яму даслалі з волі, яму так і не аддалі. У бібліятэцы СІЗА-1 ён узяў кнігу з творамі Максіма Багдановіча, але ў ёй не хапае менавіта тых старонак, на якіх павінен быць гэты верш. Таксама ён дзякуе за фотаздымкі прыроды, бо ў турэмным дворыку ім бачны толькі вярхушкі дрэваў.

45-гадовы Анатоль Латушка — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Яго затрымалі ўначы 31 студзеня 2022 года. Папярэдне, яму ставяць у віну ч. 2 арт. 339 КК (хуліганства) за маляванне праз трафарэты «Пагоні» і арт. 370 КК (абраза дзяржаўных сімвалаў). Вядома, што пасля затрымання Анатоля моцна збілі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: