Дзе шляхі нашы ідуць і куды? «Пагоня» ў выкананні Уладзіміра Мулявіна (відэа)

Сёння, 12 студзеня, Уладзіміру Мулявіну магло б споўніцца 80 гадоў. Ён не меў скончанай музычнай адукацыі, але яго музычнае майстэрства неаспрэчнае. У 2002 годзе Мулявін трапіў у аўтааварыю і 26 студзеня 2003 памёр ад атрыманых траўмаў у шпіталі. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.


Гэта фрагмент апошняга канцэрта "Песняроў" у СССР (снежань 1991 года, Мінская філармонія)