Памёр Уладзімір Крукоўскі — адзін са стваральнікаў дзяржаўнага герба «Пагоня»

Памёр знакаміты мастак, выдатны графік, шчыры беларус, актыўны ўдзельнік адраджэння Беларушчыны.

_b28ju.jpg


Уладзімір Крукоўскі разам з Яўгенам Куліком лічацца афіцыйнымі аўтарамі эталону дзяржаўнага герба Беларусі з 1991 па 1995 гады.

Уладзімір Якаўлевіч Крукоўскі нарадзіўся 6 сакавіка 1937 года ў горадзе Асіповічы. Паходзіць са старажытнага шляхецкага роду герба «Корвін». Вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце, мастацкую адукацыю атрымаў у Віцебскім педагагічным інстытуце (графічны факультэт).

З 1970 года жыў і працаваў у Мінску. Аўтар кніг і шматлікіх журналісцкіх публікацый пра беларускую гісторыю і геральдыку. У мінулым — мастацкі рэдактар часопісаў «Літаратура і мастацтва», «Маладосць», «Спадчына».

Сябра Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Быў узнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве».