Мінчука асудзілі на 15 сутак за «Пагоню» на нумары аўто
За маленькі значок «Пагоні» на нумарным знаку аўтамабіля Дзмітрыя Каваленку асудзілі на суткі за пікет, а аўто забралі на экспертызу і да гэтага часу яшчэ не вярнулі.
![Ілюстрацыйнае фота www.delfi.lt Ілюстрацыйнае фота www.delfi.lt](/img/v1/images/pahonja_auto.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота www.delfi.lt
Дзмітрыя Каваленку асудзілі ў Мінску 29 верасня на 15 сутак, паведамляюць праваабаронцы. Яго прызналі вінаватым у «пікетаванні рамкай з арнаментам на нумары аўтамабіля» (арт. 24.23 КаАП). Міліцыянты ўгледзелі на нумарным знаку маленькі герб «Пагоня».
Акрамя гэтага, у Дзмітрыя забралі на экспертызу яго машыну, якую пасля вызвалення не вярнулі.
Падчас зняволення для Дзмітрыя Каваленкі не прымалі перадачы. Яго ўтрымлівалі ў перапоўненай камеры: 10 чалавек на 4 месцы. 13 кастрычніка Дзмітрый выйшаў на волю.