Кранальнае фота: Кветкі для Каліноўскага ў Вільні
Напярэдадні дня народзінаў Кастуся Каліноўскага, з’явіліся кветкі і бел-чырвона белыя стужкі на Дамініканскіх мурах — каля мемарыяльнай шыльды, прысвечанай кіраўніку паўстання.

фота Лены Танкачовай
У гэтым кляшторным будынку Кастусь Каліноўскі знаходзіўся падчас следства і перад смяротным пакараннем. Кветкі і стужкі прынеслі беларусы.

Нагадаем, што ў гэты дзень, 2 лютага у вёсцы Мастаўляны на Беласточчыне (сёння — тэрыторыя Польшчы) нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, нацыянальна-вызвольны дзеяч, адзін з кіраўнікоў Паўстання 1863 году.
Паводле «Радыё Рацыя»