На Зыбіцкай з'явіўся бар «Kalinoŭski»

Новы бар у патрыятычным стылі з’явіўся на вуліцы Зыбіцкай у Мінску, піша Белсат. Сцены там упрыгожваюць цытаты з «Мужыцкай праўды» і партрэты Кастуся Каліноўскага, а ў кактэйльным меню можна ўбачыць назвы месяцаў па-беларуску.

Фота Францішака Вячоркі

Фота Францішака Вячоркі

Мінскі прадпрымальнік Аляксей Славута адкрыў бар на месцы былой бургернай кавярні. Усё аздабленне ўнутры – на беларускай мове. На століках – вазы з каласкамі. Святло ў памяшканні няяркае, трошкі прыглушанае.

Меню называецца «Кактэльная праўда» – па аналогіі з «Мужыцкай праўдай» – і прапануе аўтарскія кактэйлі з назвамі месяцаў: красавік, сакавік, травень і г.д. Таксама там можа пакаштаваць настойкі «на сваім» і безалкагольныя напоі ўласнай вытворчасці.
Некаторыя мінчукі ўжо паспелі наведаць бар і выкласці фота ў сацсетках.


Дызайн «Каліноўскага» адназначна спадабаецца аматарам прыгожых здымкаў у інстаграм.
belsat.eu