У Мінску падчас эстафеты «Полымя міру» зменяць рух транспарт
Гэта адбудзецца 17 чэрвеня, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».
У сувязі з правядзеннем эстафеты
“Полымя міру” ў Мінску ў рамках II Еўрапейскіх гульняў 2019 года будзе
абмежаваны рух усіх відаў транспарту па вуліцы Леніна і праспекту Пераможцаў на
ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Арлоўская ў кірунку плошчы Дзяржаўнага
Сцяга. У схемы руху маршрутаў гарадскога пасажырскага транспарту будуць унесены
наступныя змяненні:
у перыяд з 19.30 да 21.10:
— рух аўтобусаў маршрутаў № 1, 119С ад праспекта Незалежнасці будзе арганізаваны па вуліцах Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Ціміразева, Арлоўскай, праспекту Пераможцаў і далей па маршрутах у прамым напрамку з выкананнем па маршруце № 119С прыпыначных пунктаў “Раманаўская Слабада”, “Ст м. Фрунзенская”, у зваротным напрамку — без змяненняў;
— рух аўтобусаў маршруту № 69 ад праспекта Незалежнасці будзе арганізаваны па вуліцах Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Ціміразева, Лесі Украінкі, праспекту Пушкіна і далей па маршруце ў прамым напрамку, у зваротным напрамку — без змяненняў;
— рух аўтобусаў маршруту № 73 ад вуліцы Маскоўскай будзе арганізаваны па праспекту Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Ціміразева і далей па маршруце ў прамым напрамку, у зваротным напрамку — без змяненняў;
— рух аўтобусаў маршруту № 163 ад вуліцы Маскоўскай будзе арганізаваны па праспекту Незалежнасці, вуліцах Гарадскі Вал, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай і далей па маршруце ў прамым напрамку, у зваротным напрамку — без змяненняў;
— рух аўтобусаў маршруту № 91 ад вуліцы Багдановіча будет арганізаваны па вуліцах Няміга, Раманаўская Слабада, Кальварыйскай, Ціміразева, Арлоўскай, праспекту Пераможцаў і далей па маршруце ў прамым напрамку, у зваротным напрамку — без змяненняў.
у перыяд з 18.30 да 23.00:
— рух аўтобусаў маршрутаў № 29, 44, 136 ад праспекта Машэрава ў прамым напрамку будзе арганізаваны па вуліцы Даўмана, Старавіленскім тракце, вуліцах Нававіленскай, Арлоўскай і далей па маршрутах з выкананнем прыпыначных пунктаў “Нававіленская” і “Выставачны комплекс”, у зваротным напрамку -- па праспекту Пераможцаў, вуліцах Няміга, М. Багдановіча, праспекту Машэрава з выкананнем прыпыначных пунктаў “Гасцініца Юбілейная” і “Ст.м. Няміга”.
Сяргей Расолька, zviazda.by