У Літве абмяркоўваюць, дзе лепш перапахаваць парэшткі Зігмунда Серакоўскага

Член Сейму, кансерватар Эмануэліс Зінгерыс прапанаваў перапахаваць парэшткі аднаго з кіраўнікоў паўстання Кастуся Каліноўскага на Антокальскіх могілках у Вільні.

938c58c0_5a0b_4f37_b07f_28ed7be7f376_w650_r0_s_1.jpg


Як паведамляе выданне «Lietuvos žinios», гэтая ідэя чальцоў праўлення Сейму, як і іншых парламентарыяў не зацікавіла.
На думку кансерватара, парэшткі Зігмунда Серакоўскага і ягоных паплечнікаў павінныя быць выстаўленыя ў Сейме, каб грамадства магло ўшанаваць іхную памяць перад перазахаваннем.
«Вярхоўная Рада Узнаўляльнага Сейму прапанавала барацьбу за свабоду Літвы і атрымала яе ў 1990 годзе. За гэта ж – барацьбу за свабоду Літвы – таксама аддалі свае жыцці і Зігмунд Серакоўскі з паплечнікамі. Таму Сейм – месца, якое падыходзіць лепш за ўсё, каб ушанаваць іхную памяць», – сцвярджае Эмануэліс Зінгерыс.
Віцэ-спікер Сейму Арвідас Некрошус паведаміў, што праўленне аднагалосна не прыняло прапанову кансерватара, паколькі доступ у Сейм абмежаваны, што знізіць колькасць жадаючых ушанаваць памяць Серакоўскага.
Парэшткі Зігмунда Серакоўскага былі выяўленыя археолагамі Нацыянальнага музею Літвы на гары Гедыміна ў ліпені.
Царскія ўлады пакаралі смерцю Зігмунда Серакоўскага ў 1863 годзе на Лукішскай плошчы Вільні ў 1863 годзе. Яму было 37 гадоў.

belsat.eu