
Фота з фэйсбук-старонкі Вадзіма Саранчукова

«У гэты ўікэнд у Гародні шмат цудоўных імпрэзаў: і фрімаркеты, і прэзентацыі, і канцэрты, і дыскусіі пра рэфармаванне заканадаўства аб партыях. Ці думалі пра такую магчымасць хлопцы, якіх 150 гадоў таму пахавалі вось у гэтым кургане на Лідчыне? Думаю, што не. Сення, як ставілі крыж, проста фізычна адчувалася іх удзячнасць за тое, што мы не забылі іх ахвяру. Так, мы памятаем! І Касцюшку, і Каліноўскага, і случакоў, і #Курапаты», — адзначае актывіст.
Курган, дзе пахаваныя паўстанцы, знаходзіцца на Лідчыне недалёка ад Станкевічаў, дзе таксама месціцца капліца, якая паводле мясцовай легенды была збудавана паўстанцамі за адну ноч. Грамадскія актывісты пастаянна займаюцца добраўпарадкаваннем гэтых памятных мясцінаў.
Паводле facebook.com