Саранчукоў: беларуская дзяржава не ўшаноўвае памяць герояў

Беларускія патрыёты, краязнаўцы і гісторыкі аднаўляюць памяць паўстання 1863 году. Толькі на Гродзеншчыне за апошнія некалькі гадоў паўстала больш за 10 новых памятных крыжоў у гонар паўстанцаў.

k2_3.jpg

Пра аднаўленне крыжоў распавёў “Радыё Рацыя” грамадскі актывіст, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў:

Дзяржава не ўшаноўвае памяць тых герояў, якія ляжаць на нашай зямлі — паўстанцаў Каліноўскага, іншых паўстанцаў. Таму гэтую функцыю бярэ на сябе грамадства. Мы з уласнай ініцыятывы шукаем гэтыя месцы, шукаем магчымасці, каб аднавіць памятныя знакі, крыжы на месцах баёў, на месцах магілаў нашых герояў. Таму мы ўсталявалі гэты крыж. Гэта драўляны крыж, больш шасці метраў вышынёй, укапаны на самай вяршыні кургана. Відаць з дарогі, з усіх ваколіц. Проста як мінімум велічна і прыгожа.

k5.jpg

На думку прадстаўніка БХД Сяргея Верамеенкі, грамадскія актывісты займаюцца аднаўленнем гісторыі.

Мы аднаўляем нашую гісторыю, аднаўляем нашыя традыцыі — ставіць крыжы на магілах памерлых герояў, змагароў. І было б добра, было б вельмі файна, калі б гэтыя месцы сталі месцамі для турыстычных маршрутаў, у тым ліку, нават можна сказаць перадусім, хацелася б каб сюды прыязджалі школьнікі, каб дзеці з самага маленства станавіліся грамадзянамі.



Актывісты цягам бліжэйшых год плануюць на месцах гібелі паўстанцаў паставіць больш за дзясятак крыжоў. А крыж, пастаўлены 14 красавіка, будзе асвечаны і афіцыйна адкрыты ў траўні 2019 году.

Паводле www.racyja.com