«Я думаў, што ўжо ўсё, але не», — прэсавы сакратар БПЦ Сяргей Лепін

«Я думаў, што ўжо ўсё, але не ... Добраўпарадкаванне Курапатаў працягваецца. Сёння знеслі яшчэ 60 крыжоў — на гэты раз металічных — якія былі ўсталяваныя ў 2017 годзе на грошы, сабраныя грамадскай дырэкцыяй Народнага мемарыялу "Курапаты" праз краудфандынг», выказаўся з нагоды чарговага зносу крыжоў прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін.

Сяргей Лепін, фота Радыё Свабода

Сяргей Лепін, фота Радыё Свабода

«"Больш за сотню добраахвотнікаў, прадстаўнікоў БРСМ (пераемнікі камсамола — заўв.S.L), «Белай Русі», прафсаюзаў краіны, ветэранскіх і іншых арганізацый прыбіраюць тэрыторыю ад смецця, спілаваных галінак і дрэў». «Гэта наша традыцыйная акцыя перад Вялікаднем, перад Радаўніцай ...» — сказаў адзін з арганізатараў.
Я не ўпаўнаважаны рабіць нейкія абагульненні і вырашаць за ўсіх, але, тым не менш, калі сярод удзельнікаў гэтага навядзення парадкаў ёсць праваслаўныя, то ім, як мне здаецца, варта параіцца са сваімі духоўнікамі на прадмет трэба ці не трэба каяцца ў такой вось праяве чысталюбства».