На пікеце каля Камароўкі выбаркам фіксаваў парушэнні пры зборы подпісаў. Што гэта было?
У нядзелю, 24 траўня, у Мінску прайшоў пакуль самы масавы ў Беларусі збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. На пляцоўцы каля Камароўскага рынку збіралася адначасова не менш за 500 чалавек, а чэргі расцягваліся прыкладна на 300 чалавек.