Да назіральніка ад БХД на ўчастак выклікалі «хуткую»

На выбарчым участку № 409 у Мінску, які месціцца ў школе № 151, пасля пагрозаў і нападаў невядомага стала дрэнна назіральніку ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Аляксандру Кавалькову, які раней меў два інфаркты. Да яго на ўчастак выклікалі "хуткую".

1574011816_shkola_151_yandeks_panoramy.jpg


Аляксандр Кавалькоў (бацька кандыдата Вольгі Кавальковай) прыехаў на ўчастак на замену тым назіральнікам, якіх выдалілі за выкрыццё “каруселяў”.Пры гэтым нападніка пускалі на ўчастак нават пасля заканчэння галасавання, сам участак не быў зачынены ў 20:00. Міліцыя на нападніка не рэагавала.
З участка былі таксама выдаленыя сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і каардынатар па Мінску Дзяніс Садоўскі, якія прысутнічалі на месцы як давераныя асобы кандыдата ў дэпутаты Андрэя Шэмятаўца, за заўвагі на тое, што ўчастак не быў зачынены, як таго патрабуе заканадаўства.
Відэа здарэння.
Паводле bchd.info