На выбарчым участку затрымалі кандыдата Стаса Шашка і Пятра Маркелава (відэа). Дапоўнена
На выбарчым участку №286 Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99 затрыманы актывіст Пётр Маркелаў.

Пра гэта паведамляе кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Таксама вядома, што затрыманы кандыдат у дэпутаты па гэтай акрузе Стас Шашок. Вядома, што Маркелава і Шашка затрымалі за тое, што яны, выявіўшы фальсіфікацыю, патрабавалі пераліку галасоў.
Як паведамляе euroradio.fm, Маркелаў стаў пратэставаць супраць таго, што пасля закрыцця ўчастка пры падліку галасоў прысутнічаў невядомы чалавек у цывільным. Пабочных асобаў на ўчастку ў гэты час быць не павінна. Маркелаў патрабаваў высветліць статус гэтага чалавека.
На ўчастак прыйшоў міліцыянт, які некуды выйшаў з "невядомым у цывільным". Праз нейкі час міліцыянт прыйшоў і забраў Маркелава. Пасля гэтага стрым перапыніўся.
Яны знаходзяцца ў Маскоўскім РАУС. Стас Шашок не ў статусе затрыманага.
Пра затрыманне паведаміў і актывіст Дзмітрый Кавалгін.

Пазней стала вядома, што Шашка вызвалілі. Маркелаў застаецца ў пастарунку, на яго склалі пратакол па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).

Стас Шашок каля РАУС

Бацькі Пятра Маркелава

Нарэшце вызвалілі і Пятра Маркелава.
