Актывістка МХД Ева Сапрыгіна не выходзіць на сувязь. Магчыма, яе затрымалі
14 чэрвеня перастала выходзіць на сувязь актывістка Маладых хрысціянскіх дэмакратаў, сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Ева Сапрыгіна.

Ева Сапрыгіна на пікеце ля Камароўскага рынку. Фота "Народнай грамады"
Паводле інфармацыі сайта "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі”, раней яе расшуквалі супрацоўнікі міліцыі пасля пікету 7 чэрвеня каля Камароўскага рынку ў Мінску.
Нягледзячы на гэта, актывістка 14 чэрвеня зноў прыйшла на легальны пікет у падтрымку сустаршыні БХД Вольгі Кавальковай.
Пасля пікету яна вярнулася дадому. Каля 16:00 Сапрыгіна паведаміла, што “каля дому стаяць”. Пасля сувязь з ёй знікла.
У міліцыі адказу пра яе месцазнаходжанне не далі.