Віталь Рымашэўскі запатрабаваў увесці каранцін у навучальных установах

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі запатрабаваў ад уладаў Беларусі ўвесці каранцін у навучальных установах, татальны кантроль на каронавірус на мяжы ды абмежаваць авіязлучэнні з эпіцэнтрамі захворвання.

16ed2dd6_d6bc_4ea7_9d53_20fe6358ab7e_w1023_r1_s_logo_1.jpg

«Эпідэмія каронавірусу набірае моц па ўсім свеце. Аднак, нягледзячы на гучныя заявы, улады Беларусі не прымаюць нават элементарных мераў, каб зменшыць эпідэмію. Нават улады РФ робяць болей для абароны людзей, чым беларускія. Калі іншыя краіны спыняюць авіязлучэнні, дык, насуперак афіцыйным заявам, належны кантроль у беларускіх аэрапортах адсутнічае. Да прыкладу, у аэрапорце правяралі толькі людзей, якія прыляталі з Італіі наўпроставымі рэйсамі. Беларусы, што прыляцелі з Італіі праз перасадкі, самі доўга дабіваліся, каб у іх узялі аналіз у аэрапорце», — адзначыў ён.

«У еўрапейскіх краінах абвяшчаецца каранцін у навучальных установах, а ў Беларусі, нават калі хварэюць студэнты, ВНУ працягвае працу... Колькасць захварэлых замоўчваецца ўладамі. Інфармацыю пра новыя выпадкі часцяком пацвярджаюць толькі пасля, таго, як яна з'явіцца ў сацсетках. Неабходна неадкладна ўвесці каранцін у навучальных установах, татальны кантроль на каронавірус на мяжы, абмежаваць авіязлучэнні з эпіцэнтрамі захворвання. Трэба прыняць захады, якія ўжо ўвялі цывілізаваныя краіны свету, каб абмежаваць эпідэмію, бо пазбегнуць яе не зможа не адна краіна свету — гэта відавочна», — падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Таксама палітык заклікаў адмовіцца ад святкавання Дня Волі ў фармаце мітынгу-канцэрту 22 сакавіка дзеля бяспекі для здароўя людзей.