Сёння затрыманы сябра БХД Дзяніс Садоўскі
Гэта адбылося раніцай, калі адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі вёў дачку ў медыцынскую ўстанову на аналізы.

Фота з фэйсбука Дзяніса Садоўскага
Жонка Дзяніса Таццяна Усціновіч напісала ў Фэйсбуку, што «інтэлігентныя людзі падышлі да Дзяніса Садоўскага, суправадзілі яго разам з дачкой да бальніцы на аналізы і назад. Сувязь з ім знікла. Віялета паднялася дадому адна, машына стаіць каля дома».