Маладыя хрысціянскія дэмакраты звярнуліся да Грэты Тунбэрг з нагоды БелАЭС
Маладыя хрысціянскія дэмакраты на сваім з’ездзе 12 кастрычніка адобрылі зварот да сусветна вядомай шведскай моладзевай экаактывісткі з нагоды экалагічных выклікаў у Беларусі.
15 кастрычніка зварот быў дасланы актывістцы.
У дакуменце МХД просіць Грэту Тунбэрг падтрымаць тых беларусаў, якія выступаюць супраць запуску Беларускай АЭС, “пры будаўніцтве якой неаднаразова здараліся разнастайныя інцыдэнты, фіксаваліся карупцыйныя злачынствы”, а таксама шкодных вытворчасцяў у Берасці, Магілёве ды іншых гарадах.
Экаактывістку просяць або выступіць са зваротам да ўладаў Беларусі, або наўпрост прыехаць у Беларусь.
Паводле bchd.info