Эка-актывіста Паўла Наздру асудзілі за інфармацыю для экстрэмісцкага канала

Эка-актывіста і сузаснавальніка БХД асудзілі да 2 гадоў калоніі за перадачу інфармацыі «Беларускаму Г*юну»

paviel_nazdra.jpg

У Гомельскім абласным судзе сёння, 15 верасня, вынеслі прысуд экалагічнаму актывісту і палітвязню Паўлу Наздру, паведамляюць праваабаронцы. 

Паўла абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса за перасылку інфармацыі пра рух расійскіх войскаў у Мазыры тэлеграм-каналу «Беларускі Г*юн».

Суддзя Людміла Грынько прызначыла яму два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Павел Наздра — адзін з сузаснавальнікаў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя і экалагічны актывіст з Мазыра. Павел вядомы тым, што быў прадстаўніком у Мазыры ініцыятывы «Зялёны дазор». Ён арганізаваў у горадзе шэраг экалагічных акцый і ініцыятыў, у якіх удзельнічалі ў тым ліку і прадстаўнікі ўладных органаў.

Паўла затрымалі 11 траўня гэтага года і да суда трымалі пад вартай.