Расія нападала на АЭС ва Украіне, бо ўрокі Чарнобыля не засвоеныя
Першы Чарнобыльскі шлях прайшоў у Мінску ў 1989 годзе і на фоне прычын аварыі ды прадчування развалу Савецкага саюза хутка аброс палітычнымі і экалагічнымі сэнсамі. Сярод іх — адмова ад будаўніцтва АЭС у Беларусі, пераход да ўстойлівай энергетыкі, асэнсаванне пагроз, якія тоіць у сабе рэжым без галоснасці і сумленнага інфармавання насельніцтва.