У Вялікабрытаніі вандалы спілавалі «дрэва Робін Гуда»
Сёння ўначы ў англійскім нацыянальным парку Нортумберленд быў спілаваны клён — адно з самых знакамітых дрэў Брытанскіх астравоў. Ганна Чарльтон, якая кіруе турыстычным бізнесам у Нортамберлендзе, назвала гэта дрэва «эмблемай» парку і дадала, што «гэта – не проста вандалізм, гэта — напад на саму прыроду».
![У нацыянальным парку Нортумберленд заявілі, што дрэва ўпала ноччу. Фота: Owen Humphreys / PA / AP У нацыянальным парку Нортумберленд заявілі, што дрэва ўпала ноччу. Фота: Owen Humphreys / PA / AP](/img/v1/images/dreva_5.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У нацыянальным парку Нортумберленд заявілі, што дрэва ўпала ноччу. Фота: Owen Humphreys / PA / AP
Мінулай ноччу хтосьці спілаваў адно з самых вядомых дрэў Злучанага Каралеўства. Паліцыя графства Нортумберленд на поўначы Англіі пачала расследаванне. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства быў арыштаваны 16-гадовы падлетак.
Прадстаўнік паліцыі паведаміў, што падлетак «супрацоўнічае са следствам».
![Від на спілаваны
клён з боку лагчыны. Фота PA MEDIA Від на спілаваны
клён з боку лагчыны. Фота PA MEDIA](/img/v1/images/8f3851d0_5e0e_11ee_954a_413268577267.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Від на спілаваны клён з боку лагчыны. Фота PA MEDIA
Прадстаўнік паліцыі адзначыў, што знішчанае дрэва было «сусветна вядомай славутасцю» — і гэтая страта адгукнулася «горам і гневам» у сэрцах многіх людзей. Аднак расследаванне толькі пачалося і рабіць нейкія высновы пакуль рана. «Я звяртаюся да грамадскасці па інфармацыю, якая можа нам дапамагчы. Калі вы ўбачылі ці пачулі нешта падазронае, што можа ўяўляць для нас цікавасць, калі ласка, паведаміце нам. Любыя звесткі, якімі б нязначнымі яны вам ні здаваліся, могуць аказацца вырашальнымі ў нашым расследаванні», — сказаў на заканчэнне ён.
![Клён на закаце. Фота, NATIONAL TRUST / JOHN MILLAR Клён на закаце. Фота, NATIONAL TRUST / JOHN MILLAR](/img/v1/images/klen1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Клён на закаце. Фота, NATIONAL TRUST / JOHN MILLAR
Велізарны белы клён (ён жа явар) вось ужо некалькі стагоддзяў рос у невялікай вузкай даліне «Сікамор-Гэп» (даслоўна назва перакладаецца як «лагчына сікаморы», так у Англіі называюць белыя клёны, або ілжывыя платаны, якія не маюць нічога агульнага з біблейскімі сікаморамі, або смакоўніцамі). Дрэва стаяла на самым манументальным помніку рымскага перыяду ў гісторыі Брытанскіх астравоў — Валу або сцяны Адрыяна.
Побач з гэтым клёнам здымаліся некаторыя сцэны фільма «Робін Гуд — Прынц злодзеяў»
Адміністрацыя Нацыянальнага парку Нортумберленд, на тэрыторыі якога і расло знакамітае дрэва, заявіла, што клён быў павалены наўмысна, а не выпадкова, і папрасіла наведвальнікаў трымацца ад гэтага месца далей, каб не перашкаджаць паліцэйскаму расследаванню.
![Людзі каля спілаванага клёна. Фота, IAN SPROA Людзі каля спілаванага клёна. Фота, IAN SPROA](/img/v1/images/klen2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Людзі каля спілаванага клёна. Фота, IAN SPROA
Фатограф Ян Спроат сказаў, што ў яго проста «сэрца разарвалася», калі ён на свае вочы ўбачыў спілаваны бензапілой клён. «Я быў у шоку, спачатку мяне ахапіла злосць… А цяпер і сум. Гэтыя людзі толькі што загубілі частку паўночнага ўсходу Англіі, — сказаў ён ВВС. — Гэта дрэва ж было жывой істотай! Я не перастаю задаваць сабе пытанне: «Каму і навошта гэта спатрэбілася?» — дадаў ён.
Дрэва расло на самым дне прыроднай лагчыны, дзякуючы чаму было добра відаць на фоне неба.
«Нацыянальны фонд», дабрачынная арганізацыя, у падпарадкаванні якой знаходзяцца помнікі архітэктуры і прыроды ў Брытаніі, заявіў, што «ўзрушаны і засмучаны» гэтым «актам вандалізму».
Генеральны кіраўнік Фонду Эндру Паад сказаў, што загубленае дрэва было «важным і знакавым элементам ландшафту на працягу амаль 200 гадоў».
![Пень, які застаўся ад ссечанага дерева. Дрэву было як мінімум 200 гадоў Фота IAN SPROAT Пень, які застаўся ад ссечанага дерева. Дрэву было як мінімум 200 гадоў Фота IAN SPROAT](/img/v1/images/pen_kljon3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пень, які застаўся ад ссечанага дерева. Дрэву было як мінімум 200 гадоў Фота IAN SPROAT
Па словах мясцовага дэпутата Палаты абшчын, кансерватара Гая Опермана, усе шанавалі і любілі спілаваны клён. І адзначыў, што «нават калі паліцыя злачынцаў і зловіць, дрэва ўжо не вярнуць».
![Шырокую вядомасць дрэва атрымала пасля з'яўлення ў прыгодніцкім фільме Кевіна Костнера "Робін Гуд: Прынц злодзеяў" (1991). Фота: Oli SCARFF / AFP Шырокую вядомасць дрэва атрымала пасля з'яўлення ў прыгодніцкім фільме Кевіна Костнера "Робін Гуд: Прынц злодзеяў" (1991). Фота: Oli SCARFF / AFP](/img/v1/images/dreva2.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Шырокую вядомасць дрэва атрымала пасля з'яўлення ў прыгодніцкім фільме Кевіна Костнера "Робін Гуд: Прынц злодзеяў" (1991). Фота: Oli SCARFF / AFP
Глядзіце таксама
![У Мсціславе зноў абрынуўся Езуіцкі касцёл, які ўлады абяцалі закансерваваць У Мсціславе зноў абрынуўся Езуіцкі касцёл, які ўлады абяцалі закансерваваць](/img/v1/images/3_mscislau.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Паводле www.bbc.com, www.kommersant.ru