Сёння чалавецтва вычарпала гадавую норму рэсурсаў планеты

Сёння, 2 жніўня — Дзень знясілення рэсурсаў Зямлі. Гэта азначае, што заўтра колькасць выкарыстаных чалавекам аднаўляльных рэсурсаў перавысіць ліміт, які планета здольная кампенсаваць за год. Гэта азначае, што з пачатку гэтага года чалавецтва ўжо выкарыстала столькі рэсурсаў, колькі планета здольная аднавіць за каляндарны год.

_belarus_selskaja_haspadarka_2022_fota_dzmitryeu_dzmitryj__novy_czas__1__logo.jpg

Тэндэнцыя негатыўная: кожны год мы выкарыстоўваем рэсурсы ўсё хутчэй.

Паводле даных «National Footprints Network», трывожная вяха ў гэтым годзе прыпадае на пяць дзён пазней, чым у мінулым, калі гэту дату адзначалі 28 ліпеня.

Людзі ўжо выкарыстоўвалі прыродныя рэсурсы Зямлі за год хутчэй, чым планета можа іх аднавіць, сцвярджае даследчая арганізацыя «Global Footprint Network» (GFN). 

Арганізацыя разлічвае наступленне Дня знясілення Зямлі (Earth Overshoot Day) з канца 1970 года па формуле: сусветная біяёмістасць/сусветны экалагічны след ×365.

Таму сёння, 2 жніўня 2023 года, свет адзначае Дзень знясілення Зямлі, які сігналізуе аб вычарпанні экалагічных рэсурсаў планеты за год.


Дзень знясілення Зямлі (Earth Overshoot Day) — дзень, у які людзі забяруць больш драўніны, раслін, кармоў, рыбы, мяса і ежы, чым можна папоўніць за год. Пры нашых цяперашніх тэмпах спажывання нам фактычна спатрэбіцца 1,75 планеты — замест той адной, што ў нас ёсць.

Адзначаецца, што людзі ў 2023-м выкарысталі гадавы бюджэт прыкладна на пяць дзён пазней, чым у 2022 годзе, а ў 2021 годзе Дзень знясілення рэсурсаў Зямлі прыпаў на 29 ліпеня.

 Зрэшты, такое спазненне цяпер — не падстава для радасці.

«На першы погляд, складваецца ўражанне, што ў 2023 годзе людзі выдаткавалі менш рэсурсаў, чым у 2022 годзе, але эколагі з GFN падкрэсліваюць, што гэта толькі прывідны прагрэс», — гаворыцца ў матэрыяле.

Прадстаўніца GFN Аманда Дзіп адзначыла, што сітуацыя з эказапазычанасцю фактычна не мяняецца ўжо амаль дзесяць гадоў, і цяпер канчаткова незразумела, які ўплыў аказала зніжэнне эканамічнай актыўнасці з-за пандэміі каронавіруса або намаганняў па дэкарбанізацыі энергетыкі на спажыванне рэсурсаў.

Адметна, што яшчэ 50 гадоў таму Дзень знясілення рэсурсаў Зямлі прыходзіўся на канец снежня.

Што канкрэтна прапануюць зрабіць эколагі кожнаму чалавеку, каб палепшыць становішча?

  • спажываць менш і больш рацыянальна;

  • паменшыць колькасць сваіх харчовых адходаў;

  • менш ездзіць на аўтамабілі;

  • падарожнічаць рацыянальна;

  • есці менш прадуктаў жывёльнага паходжання;

  • эканоміць ваду;

  • ладзіць больш відэаканферэнцый замест паездак на вочныя сустрэчы;

  • эканоміць энергію ў паўсядзённым жыцці.

Па сутнасці, толькі на выкіды CO2 прыпадае 60% адмоўнага экалагічнага ўздзеяння людзей на навакольнае асяроддзе.

Эколагі нагадваюць: калі мы будзем жыць эканомна, наш свет захаваецца даўжэй.