У Беларусі хочуць пабудаваць 14 новых свінакомплексаў. А што з адкідамі?

У Беларусі плануюць пабудаваць 14 свінакомплексаў для забеспячэння мясаперапрацоўчай прамысловасці сыравінай. Маштабныя планы маюць на мэце не менш маштабныя вынікі. Але за гэтымі планамі хаваюцца рызыкі. Давайце разбірацца разам з экспертамі «Экадома».

17049993_1006.jpg

Перспектывы развіцця свінагадоўлі

Па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкібыло аб'яўлена аб планах па пабудове 14 сучасных свінакомплексаў на 24 тыс. галоў кожны, паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ. Міністр сцвярджае, што новыя тэхналагічныя комплексы дазваляюць дабіцца лепшых прыбаўленняў у вазе пры зніжаных затратах на кармленне. Вялікія свінакомплексы заменяць некалькі меншых, забяспечыўшы аптымальную колькасць пагалоўя для эфектыўнай вытворчасці.

Свіны гной небяспечней ртуці?

Любая інтэнсіўная жывёлагадоўля — гэта вялікая нагрузка на навакольнае асяроддзе, падкрэсліваюць у «Экадоме». Адна з асноўных праблем — гэта адкіды, якія вырабляюць велізарная колькасць свіней на свінакомплексе ў абмежаванай прасторы. Адходы свіней падобныя на адходы жыццядзейнасці чалавека, але кожная свіння вырабляе ў восем разоў больш фекаліяў, чым чалавек, што выклікае вострую неабходнасць у рэгуляванні і абясшкоджванні гэтых адходаў. Таму ключавую ролю ў будаўніцтве новых комплексаў мае якасць ачысткі сцёкаў і наяўнасць біялагічнай абароны.

Паводле экспертаў, у параўнанні з камунальна-бытавымі адходамі, беспадсцілачны гной і памёт па ўзроўні хімічнага забруджання навакольнага асяроддзя больш небяспечныя ажно ў 10 разоў. Па даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, яны з'яўляюцца фактарам перадачы больш за 100 відаў розных узбуджальнікаў хвароб жывёл і чалавека, а свежы свіны гной па таксічнасці параўнальны з ртуццю.

— Сцёкі са свінафермаў могуць утрымліваць патагенныя мікраарганізмы, бактэрыі (часта ўстойлівыя да антыбіётыкаў) і цяжкія металы, якія могуць быць таксічнымі пры трапленні ў арганізм, — тлумачаць у «Экадоме». — Акрамя таго, адходы свінагадоўлі таксама спрыяюць забруджанню грунтавых вод нітратамі.

Даследаванні даказваюць, што гнаявыя сцёкі выклікаюць раздражненне слізістай абалонкі ў людзей, якія пражываюць у непасрэднай блізкасці ад свінакомплексаў або якія працуюць на іх, а таксама рэспіраторныя захворванні, падвышаны стрэс, зніжэнне якасці жыцця і павышэнне крывянага ціску.


Глядзіце таксама

Нязгода грамадскасці, экалагічная экспертыза, судовыя позвы

Беларусь мае досвед барацьбы з праблемамі ў сферы свінагадоўлі. У 2014-2016 гадах у краіне ўжо праводзіліся мадэрнізацыя і рэканструкцыя свінакомплексаў. Лукашэнка даў дазвол на будаўніцтва двух вялікіх свінакомплексаў у Маладзечанскім раёне, кожны на 100 тысяч свіней за год.

Гэта стала прычынай шэрагу праблем.

У адпаведнасці з рашэннем Мінсельгаса, калі свінакомплекс быў бы пабудаваны, то ўвялася б забарона на ўтрыманне свіней у хатніх гаспадарках у радыусе пяці кіламетраў ад комплексу. Гэта ўяўляла прамую пагрозу традыцыйнаму ладу жыцця жыхароў бліжэйшых вёсак.

Акрамя таго, праца свінакомплексаў негатыўна ўплывае на якасць паветра, а іх блізкае размяшчэнне да населеных пунктаў зрабіла б жыццё ў гэтых месцах невыносным.

Мясцовыя жыхары падчас грамадскіх абмеркаванняў выказалі сваю нязгоду па гэтых праектах. У лістападзе 2014 года "Экадом" накіраваў заяву аб намеры правесці грамадскую экалагічную экспертызу праектаў свінагадоўчых комплексаў. Грамадская экспертыза была неабходна для аб'ектыўнай незалежнай ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Кампанія "Вялес-Міт" не дала неабходную інфармацыю для правядзення экалагічнай экспертызы, таму "Экадом" падаў пазоў супраць яе. У студзені 2015 года кампанія забудоўшчык заявіла ў судзе, што ў яе няма матэрыялаў для правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы, бо дакументацыя не была гатова. Толькі праз год, ТАА "Вялес-Міт" падаў праектную дакументацыю для правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы.

Па выніку, намаганні па барацьбе са свінакомплексамі былі часткова паспяховыя: адзін з іх быў перамешчаны з вёскі Мойсічы ў раён Палачан. Пасля, хаця будаўніцтва свінакомплексаў суправаджалася пікетамі супраць іх стварэння ў 2016 годзе, абодва аб'екты ўсё ж былі завершаны і пачалі функцыянаваць.


Глядзіце таксама

А ці магчыма бяспечна разводзіць свіней?

Эксперты адказваюць сцвярджальна:

— Нам найбольш падыходзіць досвед Даніі, якая займае 3-е месца ў свеце па вытворчасці свініны, там каля 12 тысяч свінарнікаў па 600-900 галоў у кожным. І ў гэтым уся сутнасць! Уся краіна раўнамерна пакрыта сеткай гэтых гаспадарак, і гэта ў асноўным сямейныя фермы. З аднаго боку, тамака людзі ў сёлах загружаныя працай, а з іншага — прырода не нясе празмернай нагрузкі. Там на 600-900 свіней прыпадае 150-200 гектараў зямлі, і такой колькасці раллі дастаткова для бяспечнай утылізацыі асветленых сцёкаў.