У адным з калгасаў у Пружанскім раёне загінулі 226 галоў жывёлы. На дырэктара завялі крымінальную справу
Аператыўнікі Пружанскага РАУС знайшлі парушэнні ў адным з калгасаў раёна. Па паведамленні ведамства, бяздзейнасць дырэктара гаспадаркі стала прычынай смерці 226 галоў буйной рагатай жывёлы ў мінулым годзе.

Ілюстрацыйны здымак
— Устаноўлена, што 55-гадовы кіраўнік, каб пазбегнуць адказнасці і для стварэння бачнасці спрыяльнай эканамічнай абстаноўкі, наўмысна ўносіў у профільную справаздачу загадзя ілжывыя звесткі, — гаворыцца ў каментары міліцыі.
У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за бяздзейнасць службовай асобы.