Няспыннай малітве за Беларусь — пяць гадоў
12 красавіка, якраз на каталіцкі і пратэстанцкі Вялікдзень, на праваслаўную Вербную нядзелю споўнілася пяць гадоў Няспыннай малітве за Беларусь.
У сакавіку 2015-га сябры Беларускай хрысціянскай дэмакратыі розных канфесіяў (каталічкі Воля Севярынец і Юля Фралова, пратэстант Аляксей Шэін і праваслаўны Павел Севярынец) пастанавілі пачаць бесперапынную эстафетную малітву, дзе адзін чалавек браў бы адну гадзіну малітвы за Беларусь на тыдзень. У тыдні 168 гадзінаў. На заклік адгукнулася больш як 200 чалавек.
На Вялікдзень 2015 года, якраз 12 красавіка, Няспынная малітва за Беларусь пачалася. З тых часоў яна не спыняецца.
Вернікі моляцца там, дзе яны ёсць, так, як умеюць, удзень і ўначы — да
Бога за Беларусь.
Сёння ў малітве ўдзельнічаюць беларусы і не толькі беларусы з дзясяткаў
краінаў (Агульны графік Няспыннай малітвы можна ўбачыць тут: docs.google.com)
— Мы верым, што наша малітва яднае вернікаў розных хрысціянскіх канфесіяў, яднае беларусаў як народ перад Богам і абараняе нашу краіну ў цяжкі час, — кажа каардынатар Няспыннай малітвыВольга Севярынец.
Звычайна на гадавіну Няспыннай вернікі збіраюцца ў Мінску на супольную малітву. Аднак гэтым разам, у абставінах пандэміі, вырашана заставацца дома.
— Сёння Беларусі, пад пагрозай пандэміі, дыктатуры і імперыі, асабліва патрэбная малітоўная падтрымка. Няхай у кожную гадзіну моляцца двое ці трое — тады, паводле Слова Божага, і Ён будзе сярод нас, — сцвярджаюць арганізатары Няспыннай малітвы.
Паводле bchd.info