Удзельнікаў акцый за незалежнасць Беларусі пераследуюць праваахоўныя органы
Пра гэта паведамляе прэс-служба БХД.
На сустаршыню БХД Вольгу Кавалькову ды намесніка каардынатара БХД у Мінску Пятра Папраўку распачалі адміністратыўныя справы за падтрымку незалежнасці.
Вольга Кавалькова паведамляла раней у фэйсбуку аб выкліку ў Маскоўскі РУУС за ўдзел у акцыях 7 і 8 снежня.
Пятра Папраўку вінавацяць у тым, што ён 8 снежня трымаў бел-чырвона-белы сцяг і выкрыкваў «Жыве Беларусь!».
Справа распачатая паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП.
Паводле прэс-рэліза