У Мінску з'явіўся малюнак пацалунка Лукашэнкі і Пуціна

Малюнак кіраўнікоў Беларусі і Расіі з'явіўся на сцяне ля веладарожкі, якая праходзіць уздоўж Свіслачы недалёка ад мінскай ЦЭЦ-2 на вуліцы Індустрыяльнай.

naviny.by

naviny.by

Графіці з Лукашэнкам і Пуціным суправаджаецца надпісам «Госпадзі! Дапамажы мне выжыць у гэтай смяротнай любові». Яго з'яўленне супала з вулічнымі акцыямі пратэсту супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі, якія праходзяць у Мінску і іншых гарадах краіны.
Гэта выява — відавочная адсылка да аднаго з самых вядомых графіці ў свеце: «Брацкі пацалунак». Малюнак пацалунку генеральнага сакратара ЦК КПСС Леаніда Брэжнева і кіраўніка ГДР Эрыха Хонеккера аўтарства Дзмітрыя Урубеля было размешчана на фрагменце Бярлінскай сцяны.
naviny.by