10 сутак далі магілеўчаніну за рэпост
Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на праваабарончы ТГ-канал «MAYDAY».
1 лістапада суд Ленінскага раёна Магілёва асудзіў на 10 сутак арышту каардынатара партыі БХД па Магілёўскай вобласці Алега Аксёнава.
Яго затрымалі 31 кастрычніка. Адміністрацыйная справа распачата паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»). Як заяўляюць праваабаронцы, нагодай стаў рэпост артыкула з партала T*T.by, які ўлады прызналі экстрэмісцкім.