У Расіі «выцягнулі з ложка» беларуску. На радзіме яе падазраюць у экстрэмізме
Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ў Пецярбургу раніцай 1 лістапада выцягнулі з ложка беларуску Яну, якая працуе афіцыянткай, паведаміла «Фонтанка».

Раніца 1 лістапада пачалася для 24-гадовай афіцыянткі з Беларусі з візіту супрацоўнікаў крымінальнага вышуку і дастаўлення ў 16-ы аддзел паліцыі на Васільеўскім востраве. Як высветлілася, дзяўчына знаходзілася ў вышуку на радзіме.
Апошні раз Яна была ў Беларусі каля года таму. Нічога не прадвяшчала бяды. Дзяўчына свабодна перамяшчалася паміж Масквой і Пецярбургам, нават не падазраючы, што ў Беларусі яе ўжо шукаюць за ўдзел у экстрэмісцкай арганізацыі. У дачыненні да яе распачата справа па артыкулах аб распальванні варожасці і заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспекі.