Беларускія спецслужбы будуць вучыцца ў расійскіх шукаць экстрэмістаў

Старшыня Следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін сустрэўся ў панядзелак з кіраўніцтвам беларускага СК, абмяркоўвалася расследаванне злачынстваў «экстрэмісцкай накіраванасці», паведамляе «Интерфакс-Запад».

ekstremizm_87996173_1000x480.jpg


Асноўнай тэмай сустрэчы сталі актуальныя пытанні расследавання рознага роду злачынстваў, асабліва «экстрэмісцкай накіраванасці» і ў сферы высокіх тэхналогій, абароны правоў і законных інтарэсаў пацярпелых ад злачынных замахаў, паведамляе СК Беларусі.
У паведамленні таксама адзначана, што «ў сувязі са значным ростам у Беларусі колькасці злачынстваў супраць кампутарнай бяспекі беларускім бокам выказана зацікаўленасць у азнаямленні з дзейнасцю нядаўна створанага ў Следчым камітэце Расіі аддзела па расследаванні кіберзлачынстваў і злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій».
«Дасягнута дамоўленасць аб узаемным абмене навукова-метадычнымі і іншымі матэрыяламі, якія тычацца спецыфікі дасудовай крымінальнай вытворчасці па крымінальных справах, звязаных з экстрэмізмам, а таксама вывучэнні наяўнага станоўчага вопыту і практыкі расследавання злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў віртуальнай прасторы», — сказана ў паведамленні.