Шэсць Telegram-каналаў і чатаў прызнаны экстрэмісцкімі

Пра гэта паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя» са спасылкай на прэс-службу Генпракуратуры.

telehram_kanaly_833x400.jpg


Гаворка ідзе пра каналы «Сосны 97%» і «Кабушкіна/шышкіна/крупская/кулешова» і чаты «Магілёўка Драйв чат», «Шабаны // Бачыла», «Шарыкі (Партызанская). Новы чат раёна», «Gerasimenko squad».
Рашэнне прынятае судом па заяве пракуратуры Заводскага раёна Мінска, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.