Знятага кандыдата ў дэпутаты будуць судзіць на наступны дзень пасля выбараў
Цяпер ужо былы кандыдат у дэпутаты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Зміцер Казакевіч, які быў зняты з выбараў пасля таго, як яго збілі ў Курапатах, атрымаў паведамленне пра неабходнасць з’явіцца ў Суд Менскага раёну.

Быць яму там трэба 18 лістапада а 14:10. Яго збіраюцца судзіць паводле артыкулаў 17.1 і 23.4 КаАП.
«Улады вырашылі расправіцца з кандыдатамі ў дэпутаты пасля таго, як АБСЕ скончыць працу ў Беларусі. Такімі ганебнымі метадамі яны думаюць вырашыць свае праблемы з нязгоднымі. Аднак рэпрэсіі ў дачыненні да незалежных кандыдатаў не застануцца незаўважанымі, нават калі іх будуць чыніць пасля таго, як місія пакіне Беларусь. Уладам даўно трэба зразумець, што іх галоўная праблема не апазіцыя, а тое, што карупцыяй і ігнараваннем інтарэсаў людзей яны цалкам страцілі падтрымку беларускага народу», — пракаментаваў выклік актывіста сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.
Паводле bchd.info