Выбарчы рэпартаж: участкі, дзе забаранілі фотаздымку

Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» паведаміла пра шматлікія інцыдэнты, парушэнні выбарчага заканадаўства, на трох участках для галасавання Мінскай-Заходняй акругі №102, якія размяшчаюцца на базе школы №159.

9_72_logo.jpg

У першы дзень галасавання назіральнік кампаніі Аляксей Лойка адзначыў завышаную колькасць выкарыстаных бюлетэняў на ўчастках школы, дзе ажыццяўляў назіранне. Справа ў тым, што там, дзе назіраў Лойка, колькасць выданых бюлетэняў у пратаколе значыцца 21. Хаця сам назіральнік сцвярджае, што на ўчастак №390 12 лістапада прыходзіла толькі 16 чалавек.

Участак №390

Участак №390

На суседніх участках — №389 і №391, якія размяшчаюцца літаральна за сценкай, колькасць выкарыстаных бюлетэняў перавышае больш, чым у 10 разоў: 225 і 263 адпаведна. Аляксей Лойка сцвярджае, што такой розніцы не можа быць:
"Па маіх уражаннях, на суседнія ўчасткі №389 і №391 на галасаванне ішло прыкладна на 20 чалавек больш, чым прыйшло на ўчастак №390, дзе я назіраў. Гэта збольшага тлумачыцца тым, што там усё ж два ўчасткі, а не адзін. Атрымліваецца, што яўка на суседніх участках завышаная больш, чым у 10 разоў", — заяўляе назіральнік.
На другі дзень датэрміновага галасавання на трох участках, якія размяшчаюцца на базе школы №159, сябры камісій проста забаранілі фота- і відэаздымку для ўсіх назіральнікаў, паведамляюць праваабаронцы.

Участак №390

Участак №390

Аналітык кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Павел Сапелка пракаментаваў “Новаму Часу”, што любыя забароны, якія не абгрунтаваныя меркаваннямі дапушчальных абмежаванняў — у інтарэсах захавання таямніцы галасавання, забеспячэння парадку на ўчастках, зусім лішнія.
Калі камісіі няма чаго хаваць, калі на ўчастках не адбываецца парушэнняў выбарчага заканадаўства, то і здымка не перашкодзіць працэсу галасавання і працы камісіі. Тым больш, што здымку праўладных прапагандысцкіх фота і відэа камісіі толькі вітаюць. Але, на жаль, большай частцы камісій ёсць што хаваць — ад «накруткі» яўкі да працэсу падліку галасоў. Асноўныя задачы па «рабоце з лічбамі» камісіям яшчэ трэба будзе выканаць у асноўны дзень галасавання пры падліку галасоў 17 лістапада. Таму камісіі — ад Цэнтральнай да ўчастковых, нервова рэагуюць на фіксацыю любога кшталту парушэнняў. Вынікам становіцца нязменна нізкі ўзровень даверу да выбараў і агульнае падзенне цікавасці да іх з боку грамадзян, паколькі выбары ў Беларусі не вядуць да змяняльнасці ўлады па дэмакратычнай працэдуры”, — адзначае юрыст Павел Сапелка.
“Новы Час” з’ездзіў у школу №159, каб пабачыць усё на ўласныя вочы.

3_211_logo.jpg

Мы сапраўды ўбачылі, што ўсім назіральнікам забаранілі фотаздымку. Сябры трох камісій растлумачылі гэта тым, што яны не ведаюць, куды пойдуць гэтыя здымкі, якія зробяць назіральнікі, таму яны прынялі такое рашэнне. Адразу на трох участках.

Назіральнік кампаніі Аляксей Лойка пад аб’явай, што фотаздымка забаронена.

Назіральнік кампаніі Аляксей Лойка пад аб’явай, што фотаздымка забаронена.

Але распавялі, што выбаршчыкі могуць зрабіць, напрыклад, сэлфі на ўчастку. Ці сфатаграфацца пры галасаванні, таму што некаторыя галасуюць упершыню ў жыцці і для іх гэта значная падзея. Дарэчы, на гэтых выбарах для тых, хто галасуе ўпершыню, на ўчастках дараць паштоўкі з подпісам старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай.

Назіральніца кампаніі ад “Белай Русі”

Назіральніца кампаніі ад “Белай Русі”

На трох участках размешчаны празрыста-матавыя скрыні для галасавання.

4_203_logo.jpg

Дарэчы, гэта не вельмі распаўсюджаная практыка. Напрыклад, на ўчастках №597 і №598 па Усходняй выбарчай акрузе №107 выкарыстоўваюцца непразрыстыя ўрны. А на ўчастку №597 увогуле не пазначана, што скрыня менавіта для “датэрміновага галасавання”, што з’яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства.

10_68_logo.jpg

За час нашай прысутнасці на ўчасткі №389 і №391 прыйшлі два выбаршчыкі.

11_72_logo.jpg

Па Мінскай-Заходняй выбарчай акрузе №102 балатуецца сем кандыдатаў, чатыры з іх — ад апазіцыі. Але на ўчастках размешчаны агітацыйныя матэрыялы толькі адной кандыдаткі-самавылучэнцы Марыны Лянчэўскай. Сябры камісій растлумачылі гэта тым, што астатнія кандыдаты самі не прадставілі ім ніякіх раздатак: “Яны не вельмі сябе прадастаўляюць. Бачылі, што на стэндах на вуліцы толькі пару кандыдатаў? Таму мы вось і зборку газет з іх праграмамі зрабілі”.

7_102_logo.jpg