ЦВК: яўка ў першы дзень датэрміновага галасавання склала 4,69%

У ЦВК Беларусі агучылі вынікі першага дня датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, паведамляе Еўрарадыё

dsc_0750.jpg

Адзін з мінскіх выбарчых участкаў у першы дзень датэрміновага галасавання / Раман Пратасевіч, ЕўрарадыёЯўка склала 4,69%. Найбольш актыўна галасавала Віцебская вобласць (там яўка склала 5,52%), найменш актыўна — Гродзенская (3,68%). У Мінску ў аўторак прагаласавалі 5,14%.
На папярэдніх выбарах у Палату прадстаўнікоў у верасні 2016-га ў першы дзень датэрміновага галасавання яўка склала 3,92%. На адным з выбарчых участкаў у Мінску прагаласавала амаль палова выбарцаў.
Асноўны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў — нядзеля, 17 лістапада.

vybary2019.by

vybary2019.by