«У горадзе маім — такім мацоўным — адзін я быў!» Лёсы расстраляных паэтаў: Вацлаў Ластоўскі
Ён быў прэм’ер-міністрам урада БНР, сакратаром «Нашай Нівы», аўтарам «Кароткай гісторыі Беларусі», «Падручніка расійска-крыўскага (беларускага) слоўніка» і нашумелай аповесці «Лабірынты», заснавальнікам часопіса «Крывіч» і выдаўцом школьных падручнікаў у «Беларускай кнігарні». Але ў нашым артыкуле Вацлаў Ластоўскі — паэт. Расстраляны паэт. Ён крыху выбіваецца з агульнага шэрагу імёнаў, якія мы ўжо ўзгадвалі: іншае пакаленне, іншы бэкграўнд, дастаткова позні старт, — але, на жаль, нязменна без хэпі-энду.