630-ты дзень вайны. Расія спрабуе перахапіць ініцыятыву на фронце, але ці атрымаецца?

Расійскія войскі, імаверна, спрабуюць аднавіць ініцыятыву на полі бою ва Украіне: яны праводзяць некалькі адначасовых наступальных аперацый на ўсходзе. Аднак эксперты моцна сумняваюцца ў поспеху гэтай справы.

367728674_639311941715221_768003003288441227_n.jpg

На Аўдзееўскім кірунку праціўнік не пакідае спробаў акружыць Аўдзееўку — Сілы абароны Украіны адбілі 17 атак. На Бахмуцкім кірунку абаронцы адбілі 12 атак расійскіх войскаў, а на Мар'інскім — 20 штурмаў расійцаў, гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ.

Усяго за мінулыя суткі адбылося больш за 60 баявых сутыкненняў.

Сілы абароны Украіны працягваюць штурмавыя дзеянні на поўдзень ад Бахмута Данецкай вобласці, наносяць ворагу страты ў жывой сіле і тэхніцы.

На Аўдзееўскім кірунку войскі РФ не пакідаюць спробаў акружыць Аўдзееўку. УСУ трымаюць абарону, наносячы захопнікам значныя страты. Беспаспяховымі былі наступальныя дзеянні расійскіх войск у раёнах Новакалінава, Аўдзееўкі, Паўночнага, Тоненькага, Вадзянога і на ўсход ад Першамайскага Данецкай вобласці.

На Мар'інскім кірунку вораг вёў беспаспяховыя штурмавыя дзеянні ў раёнах Мар'інкі і Новаміхайлаўкі Данецкай вобласці, дзе ўкраінскія воіны адбілі 20 атак.

* * *

Паводле звестак Інстытута вывучэння вайны (ISW), расійскія войскі, імаверна, спрабуюць аднавіць ініцыятыву на полі бою ва Украіне: яны праводзяць некалькі адначасовых наступальных аперацый на Усходзе. Адразу некалькі ўкраінскіх афіцыйных асоб адзначылі, што сітуацыя ўздоўж лініі фронту з'яўляецца складанай, але ўкраінскія сілы захоўваюць кантроль над баявой прасторай.

Заявы ўкраінскіх афіцыйных асоб адносна цяперашніх тэмпаў расійскіх аперацый на лініі фронту адпавядаюць з ацэнкай ISW адносна расійскіх наступальных аперацый, у прыватнасці на Купянск, Бахмуцкім і Аўдзееўскім напрамках.

Аднак, на думку аналітыкаў ISW, расійскім войскам, верагодна, будзе цяжка цалкам аднавіць ініцыятыву на поле бою, паколькі ўкраінскія войскі працягваюць уласныя наступальныя аперацыі і дасягаюць поспехаў на тактычным узроўні ўздоўж лініі фронту. У прыватнасці, на захадзе Запарожскай вобласці і на левым беразе Херсона.

ISW лічыць, што расійскаму ваеннаму камандаванню, верагодна, прыйдзецца вырашыць, захоўваць пэўныя расійскія элементы на пэўных участках фронту для абароны ад украінскага наступу або перадыслакаваць іх для падтрымкі наступу ў іншых месцах. Гэта, верагодна, перашкодзіць здольнасці Расіі цалкам аднавіць ініцыятыву ў бліжэйшыя тыдні.

* * *

399713870_688728380106910_5103803045422543289_n.jpg

* * *

ISW піша, што УСУ замацаваліся на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. «Украінскія сілы праводзяць больш маштабныя, чым звычайна, наземныя аперацыі на ўсходнім беразе Херсонскай вобласці з сярэдзіны кастрычніка 2023 года і ўкраінскія сілы, падобна, здольныя ўтрымліваць і забяспечваць свае бягучыя пазіцыі на кантраляваным Расіяй баку Дняпра», — адзначылі аналітыкі.

Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 13 лістапада, паказваюць, што ўкраінскія войскі прасунуліся ў Крынкі (30 км на паўночны ўсход ад Херсонскай вобласці і 2 км ад ракі Днепр).

* * *

Таксама ISW адзначае прасоўванне ўкраінскіх войскаў на захадзе Запарожскай вобласці. Геалакацыйныя кадры, апублікаваныя 14 лістапада, паказваюць, што ўкраінскія войскі прасоўваліся на паўночны захад ад Вербавай (10 км на ўсход ад Рабоціна).

* * *

Расійская Федэрацыя рыхтуе атрады «Шторм Z», набраныя са зняволеных, і навамабілізаваных для новых штурмаў на Таўрычным кірунку, заявіў спікер аб'яднанага прэс-цэнтра Сіл абароны Таўрычнага кірунку, палкоўнік Аляксандр Штупун.

Ён адзначыў, што ўкраінскія войскі знішчылі шмат расійскай тэхнікі, таму камандаванне РФ спрабуе штурмаваць адносна невялікімі пяхотнымі групамі. «Гэта ў асноўным мотастралкі, але таксама шмат новамабілізаваных. Таксама фіксуецца падрыхтоўка да штурмаў атрадаў “Шторм Z”. З Расіі вораг таксама спрабуе перакінуць для папаўнення страт нейкія сілы, гэта пераважна не навучаныя людзі, якія не ваявалі», — сказаў ён.

* * *

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Мэцью Мілер падчас прэс-брыфінгу ў Вашынгтоне заявіў, што пытанне надання дадатковай дапамогі Украіне знаходзіцца ў крытычным пункце.

Паводле яго слоў, Пентагон публічна заявіў, што яны вычарпалі дзесьці каля 95 адсоткаў сваіх сродкаў для аказання дапамогі Украіне ў сферы бяспецы, якая з'яўляецца вельмі важнай. Мілер адзначыў, што лічыць тэрміновай справай тое, каб амерыканскі парламент прыняў дадатковыя запыты на дапамогу.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн спрабуе пераканаць Кангрэс ЗША падтрымаць дапамогу як Украіне, так і Ізраілю, і зацвердзіць новы пакет дапамогі аб'ёмам 106 мільярдаў долараў, які ўключае больш чым 61 мільярд долараў фінансавання на дапамогу Украіне.