813-ты дзень вайны: Украіна нанесла контрудар у Ваўчанскім раёне

Сёння ад раніцы на Харкаўскім кірунку войска РФ атакавала ў кірунку населенага пункта Старыца. У сваю чаргу, сілы абароны Украіны контратакавалі ў раёне Ваўчанска, паведаміў украінскі Генштаб. А ў Крыме могуць быць знішчаныя два МіГ-31 і С-400 і склад паліва. 

vajna_ukraina_akopy.jpg

Атака Крыму 15 траўня: стала вядома пра зьнішчаныя два МіГ-31, С-400 і склад паліва, — СМІ

У выніку атакі на Крым мінулай ноччу, 15 траўня, былі знішчаны два расійскія самалёты МіГ-31, зенітная сістэма С-400 і склад паліва. Ёсць страты і сярод рускіх вайскоўцаў, паведамляе РБК-Украіна.

Паводле звестак СМІ, ваенны аэрадром Бельбек пад Севастопалем быў атакаваны ў ноч на 15 мая.

У выніку ракетнага ўдару былі знішчаны два расійскія знішчальнікі-перахопнікі МіГ-31. Таксама згарэў склад гаруча-змазачных матэрыялаў. 11 расійскіх салдат атрымалі раненні.

А сёння па аэрадроме Бельбек у Крыме зноў быў нанесены ўдар.

Таксама гэтай ноччу ў раёне вёскі Вішнева (прыкладна за 70 км ад Бельбека) быў абстраляны расійскі ЗРК С-400 «Трыумф». Пасля атакі комплекс загарэўся, двое расіян загінулі, яшчэ двое атрымалі раненні.

Крыніца: telegram

Мінабароны РФ сцвярджае, што над Крымам нібыта збіта пяць ракет ATACMS.

Інфаграфіка Генштаба УСУ

Інфаграфіка Генштаба УСУ

Украінскія войскі нанеслі контрудар у Ваўчанскім раёне, — Генштаб УСУ

У Ваўчанскім раёне Харкаўскай вобласці ўкраінскія абаронцы нанеслі контратаку расійскім вайскоўцам, адзначае РБК-Украіна са спасылкай на Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.

З пачатку дня на Харкаўскім кірунку РФ наносіла ўдары ў напрамку вёскі Старыца.

Скрыншот deepstatemap.live

Скрыншот deepstatemap.live

Расіяне нанеслі ракетныя ўдары па Харкаву і Старых Вадалазах. Таксама РФ нанесла ўдары з паветра па населеных пунктах Вільча, Ваўчанск і Старыца.

«У сваю чаргу, украінскія вайскоўцы вялі контратакавыя мерапрыемствы ў раёне горада Ваўчанск», — гаворыцца ў паведамленні.

Зяленскі правёў Стаўку ў Харкаве: кірунак складаны, узмацняем часткі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў Харкаў і правёў там выязную. Улічваючы складаную абстаноўку на гэтым кірунку, у прыватнасці, прынята рашэнне аб узмацненні падраздзяленняў УСУ, адзначаецца ў  Telegram украінскага прэзідэнта.

«На сёння сітуацыя ў Харкаўскай вобласці ў цэлым кантраляваная, нашы вайскоўцы наносяць акупантам значныя страты. Але кірунак застаецца вельмі складаным — мы ўзмацняем свае падраздзяленні», — сказаў ён.

«Вызначаны план далейшых дзеянняў — як рэгіянальных уладаў Харкаўскай вобласці, так і ўсіх структур, адказных за бяспеку ў рэгіёне», — сказаў ён.


Глядзіце таксама

Зяленскі заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу ABC News, што «Расія не зможа захапіць Харкаў, калі ў нас будуць дзве сістэмы Patriot». Таксама ўкраінскі прэзідэнт заявіў, што выдзеленыя Кіеву амерыканскія грошы не трапляюць ва Украіну, а адразу ідуць у эканоміку ЗША: «Гэтыя грошы не перадаюцца Украіне. Гэта грошы, выдаткаваныя на амерыканскія фабрыкі, стварэнне амерыканскіх працоўных месцаў... І мы змагаемся не толькі за нашу свабоду. Калі б не Украіна, то гэта была б іншая краіна».

Што адбываецца ў Харкаўскай вобласці

У ноч на 10 траўня расійскія войскі пачалі наступ на поўначы Харкаўскай вобласці, а менавіта ў раёне горада Ваўчанск і прылеглых населеных пунктаў. 

Пры гэтым РФ бязлітасна абстрэльвае мясцовае насельніцтва. У сувязі з абвастрэннем сітуацыі за гэтыя дні былі эвакуяваныя некалькі тысяч чалавек.

У паўночнай частцы Ваўчанска, дзе працягваюцца актыўныя баявыя дзеянні, расійскія вайскоўцы бяруць мясцовых жыхароў у палон і забараняюць эвакуявацца. Людзей пачалі выкрадаць і зганяць у падвалы, паведаміў кіраўнік украінскага МУС Ігар Кліменка. Паводле яго, ужо вядома пра першыя расстрэлы грамадзянскіх расійскімі вайскоўцамі. У прыватнасці, адзін з жыхароў Ваўчанска спрабаваў бегчы пешшу, адмовіўся выконваць каманды расіян, і яго забілі. Эвакуацыйныя групы Нацпаліцыі працягваюць працаваць у Ваўчанску нягледзячы на інтэнсіўныя баявыя сутыкненні і спрабуюць забяспечыць далейшую эвакуацыю людзей.

Учора ў Міністэрстве абароны пацвердзілі, што невялікія групы пяхоты змаглі ўвайсці ў Ваўчанск і спрабавалі замацавацца. Ва ўкраінскіх Узброеных сілах заяўляюць, што сарвалі планы праціўніка.

Украінскія вайскоўцы адзначаюць, што для поўнамаштабнага наступу на Харкаў у Расіі, верагодна, не хопіць сіл. Мэта эскалацыі ў памежных раёнах — расцягнуць украінскія сілы на фронце.

Варта дадаць, што частка Харкаўскай вобласці, у прыватнасці горад Ваўчанск, была акупаваная расіянамі на пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Тэрыторыі былі вызваленыя восенню 2022 года.

Навіны вайны

Генштаб агучыў прыкладныя страты РФ па стане на раніцу 16 мая: асабовага складу — каля 488 460 (+1520 за мінулыя суткі) чалавек, танкаў — 7529 (+19), баявых браніраваных машын — 14 538 (+30), артылерыйскіх сістэм — 12 565 (+27), БПЛА аператыўна-тактычнага ўзроўню — 10 028 (+13), крылатых ракет — 2200 (+1), аўтамабільнай тэхнікі і аўтацыстэрнаў — 17 048 (+93).

Інфаграфіка Генштаба УСУ

Інфаграфіка Генштаба УСУ

У выніку ўчорашняга расійскага ўдару па Мікалаеву адбыўся пажар на аб'екце грамадзянскай інфраструктуры, які аператыўна ліквідавалі супрацоўнікі ДСНС. Таксама выбухной хваляй пашкоджаны шматпавярховы дом, крама, аўтасалон. Пацярпелі шэсць чалавек, паведаміў кіраўнік АВА Віталь Кім.

Хельсінская камісія ЗША заявіла, што Вашынгтон павінен дазволіць Украіне наносіць удары па сілах вайскоўцах РФ у памежных раёнах Расіі. Гэтыя сілы падтрымліваюць наступальную аперацыю ў Харкаўскай вобласці. Такі дазвол падтрымаў таксама Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Аналітыкі адзначаюць, што абмежаванні з боку ЗША магчымасцяў Украіны наносіць удары па вайсковых аб'ектах у Расеі стварылі ў памежных раёнах РФ сховішча, адкуль расійская авіяцыя можа наносіць запланаваныя бомбавыя і ракетныя ўдары па ўкраінскіх пазіцыях і населеных пунктах. Таксама ў гэтых хованках свабодна назапашваюцца сілы РФ перад перакідкай на тэрыторыю Украіны.

ЗША працуюць над чарговым пакетам «неадкладна неабходнай дапамогі Украіне», паведаміла прэс-сакратар Белага дома Карын Жан-П'ер. Яна не ўдакладніла, што менавіта ўвойдзе ў новы пакет.