Украінская дэлегацыя спрабуе пераканаць Белы дом зняць забарону на ўдары па тэрыторыі Расіі

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен: «Мы не заахвочваем, але ўрэшце Украіна сама вырашае, як весці вайну».

Адна з разбураных кватэр у доме, які пацярпеў ад расійскага абстрэлу Pavlo Pakhomenko / NurPhoto / Getty Images

Адна з разбураных кватэр у доме, які пацярпеў ад расійскага абстрэлу Pavlo Pakhomenko / NurPhoto / Getty Images

Дэлегацыя ўкраінскіх чыноўнікаў прыехала ў Вашынгтон, каб пераканаць кангрэс ЗША ў неабходнасці зняцця забароны на выкарыстанне амерыканскай зброі для нанясення ўдараў па тэрыторыі Расіі, пішаPolitico.

Перадаючы дальнабойную зброю Украіне, адміністрацыя Байдэна выставіла ўмову, што яна не можа быць выкарыстана для ўдараў па тэрыторыі Расіі.

На думку Украіны, гэтая забарона стрымлівае УСУ ад нападаў на расійскія пазіцыі на фоне распачатага наступу расійскіх войскаў у Харкаўскай вобласці.

Глядзіце таксама

Па словах кіраўніка парламенцкай камісіі Украіны па ўзбраенні і боепрыпасах Аляксандры Усцінавай, перад наступам УСУ бачылі расійскіх вайскоўцаў у адным або двух кіламетрах ад мяжы ўнутры Расіі, але «нічога не маглі з гэтым зрабіць».

«Вы даяце нам палку, але не дазваляеце нам ёю карыстацца», – заявіла яна ў інтэрв'ю Politico.

Старшыня кіруючай партыі «Слуга народа» Давід Арахамія падчас візіту ў Вашынгтон назваў палітыку Белага дома па абмежаванні ўдараў унутры Расіі «галоўнай праблемай».

Глядзіце таксама

Украінскія парламентарыі плануюць правесці сустрэчы больш як у 10 офісах кангрэсменаў ЗША, каб пераканаць іх уздзейнічаць на Белы дом, піша Politico. Аднак двое амерыканскіх чыноўнікаў сказалі выданню, што палітыка адміністрацыі Байдэна не змянілася.

Тым часам дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен на прэс-канферэнцыі з кіраўніком МЗС Украіны Дзмітрыем Кулебай сказаў:

«Мы ні заахвочваем, ні спрыяем ударам Украіны па Расіі. Але, урэшце, Украіна сама вырашае, як весці вайну. Таму што гэта абарончая вайна».

Глядзіце таксама

Ён таксама падкрэсліў, што ЗША сканцэнтраваныя на пошуку Patriot і іншых сістэм СПА — упэўнены, што іх перададуць Украіне.

Іншыя заявы Блінкена:

  • ЗША выдзеляць Украіне дадаткова $ 2 млрд ваеннага фінансавання праз новы фонд абароннай прамысловасці.
  •  ЗША разлічваюць падпісаць пагадненне па бяспецы з Украінай цягам некалькіх тыдняў, ідзе праца над фіналізацыяй тэксту.
  •  Украіна павінна сама прыняць рашэнне аб пачатку перамоваў з Расіяй, ЗША падтрымаюць Кіеў у любым выпадку.