Беларускі аэрадром — цяпер пад поўным кантролем Расіі

Беларусь перадала аэрадром Зябраўка пад кантроль РФ, пра гэта паведамілі ў Генштабе Украіны. У Зябраўцы арганізуецца расійская ваенная база.

Узлётна-пасадачная паласа аэрадрома Зябраўка. Фота: Вячаслаў Чыжык

Узлётна-пасадачная паласа аэрадрома Зябраўка. Фота: Вячаслаў Чыжык

На тэрыторыі аэрадрома знаходзяцца ракетны дывізіён комплексаў Іскандэр-М і дывізіён С-400.

Беларусь перадала аэрадром Зябраўка Гомельскай вобласці пад поўны кантроль Расіі. Там будзе расійская ваенная база. Пра гэта сказаў намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УСУ Аляксей Громаў на брыфінгу ў чацвер, 7 ліпеня, піша korrespondent.net.

"Беларусь перадала пад поўны кантроль Расіі аэрадром Зябраўка, дзе на гэты час працягваюцца мерапрыемствы па ўладкаванні расійскай ваеннай базы. На тэрыторыі аэрадрома цяпер знаходзяцца ракетны дывізіён аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу Іскандэр-М і дывізіён С-400 Трыумф ВС РФ", — сказаў Громаў.

Таксама, адзначылі ў Генштабе суседняй дзяржавы, у рамках анансаванай перадачы Расіяй комплексаў Іскандэр у Беларусь праводзяцца падрыхтоўчыя мерапрыемствы да прыёму пэўнага ўзбраення.

"Так, у пункце пастаяннай дыслакацыі 465-й ракетнай брыгады, што на 60 на паўднёва-ўсход ад Мінска, распачата будаўніцтва ангараў для гэтых комплексаў. На працягу наступнага месяца запланаваная камандзіроўка вайскоўцаў УС Рэспублікі Беларусь на вучэнні ў ваенна-касмічную акадэмію імя Мажайскага ў РФ", — распавялі ва ўкраінскім Генштабе.