Беларусы Польшчы выказаліся за свабодныя выбары (фота)
Сёння, 6 чэрвеня, каля Амбасады Беларусі ў Варшаве беларуская дыяспара правяла пікет салідарнасці з беларускім грамадствам.

Удзельнікі пікета выказаліся за свабодныя выбары, свабоду палітвязняў і захаванне правоў чалавека ў Беларусі. Арганізатарам пікета выступіў Беларускі Дом у Варшаве.

У пікеце каля Амбасады Беларусі ў Варшаве (Wiertnicza, 58), які адбыўся а 12-й гадзіне, прынялі ўдзел каля 250 чалавек. Сярод патрабаванняў было правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў у Беларусі і вызвалення ўсіх палітычных вязняў, якія незаконна утрымліваюцца ў вязніцах. Удзельнікі пікету выказаліся за свабодныя выбары, свабоду палітвязняў і захаванне правоў чалавека ў Беларусі. Такім чынам беларуская дыяспара ў Польшчы праявіла салідарнасць з беларускім грамадствам.

Пікет адбыўся з захаваннем мераў бяспекі ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Арганізатары загадзя заклікалі ўсіх, хто прыйдзе на пікет, быць у масках і стаяць у 2 метрах адлегласці паміж сабой.

У пікеце ўдзельнічаў кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Роберт Бедронь, які выказаў словы падтрымкі і салідарнасці з беларусамі. Таксама сярод прысутных быў заўважаны палітэмігрант Нафіс Кашапаў, грамадскі дзеяч з Татарстана, які нярэдка падтрымлівае беларускую дыяспару ў Польшчы.