Фрэнсіс Фукуяма апублікаваў 8 новых тэзісаў, чаму Украіна пераможа

Сусветна вядомы амерыканскі палітолаг і філосаф Фрэнсіс Фукуяма ў сваёй новай калонцы для American Purpose пералічыў некалькі прычын, чаму ўкраінцам атрымаецца выцясніць расійцаў з тэрыторый, якія яны захапілі.

c7612d38_dc73_485a_b19b_d77c30375718_w1023_r1_s.jpg


«Кіеў мае парытэт у бронетэхніцы»

«Злучаныя Штаты і іх саюзнікі па NATО, адказваючы на просьбы Уладзіміра Зяленскага аб ваеннай дапамозе, цяпер накіроўваюць ва Украіну значна большую колькасць тэхнікі, такой як артылерыя далёкага дзеяння, беспілотнікі і авіяцыя, што звядзе на нішто большую частку пераваг Расіі ў агнявой сіле. Хоць мы не ведаем, якія былі ўкраінскія страты, на сённяшні дзень, некаторыя мяркуюць, што Кіеў, магчыма, цяпер фактычна мае парытэт у бронетэхніцы, пазбаўляючы Маскву перавагі 3:1, якая звычайна неабходная для паспяховага наступу.


«Баявы дух расійцаў застанецца вельмі нізкім»

Баявы дух расійцаў, напэўна, застанецца вельмі нізкім. Падраздзяленні, выведзеныя з поўначы Украіны, былі кінутыя назад у бой на Данбасе, не паспеўшы адпачыць і перагрупавацца. На сённяшні дзень яны панеслі вялізныя страты ў жывой сіле і тэхніцы і, відаць, страцілі яшчэ пару генералаў на мінулым тыдні.


«Украінцы моцна матываваныя»

«Украінцы яшчэ больш матываваныя на перамогу цяпер, калі яны сталі сведкамі зверстваў, учыненых расійцамі на акупаваных імі тэрыторыях».


«Расійцы не навучыліся эфектыўна каардынаваць агульнавайсковую аперацыю»

«Незразумела, ці здольныя расійцы здабываць урокі і хутка прыстасоўвацца да абставін, якія змяніліся. У прыватнасці, яны не навучыліся эфектыўна каардынаваць буйную агульнавайсковую аперацыю і працягваюць спадзявацца на грубую агнявую моц для прасоўвання наперад. Украінцы, наадварот, вельмі добра перадалі паўнамоцтвы ніжэйшым камандным падраздзяленням, захаваўшы пры гэтым агульны стратэгічны кантроль над сваімі сіламі».


«У Расіі бракуе рэзерваў»

«У Расіі проста няма жывой сілы або рэзервовых войскаў, якія яны маглі б прызваць, паколькі іхнае войска на Данбасе павольна высільваецца».

12366313_xb7m.jpg


«Прымяненне Расіяй зброі масавага знішчэння застаецца малаверагодным зыходам»

«Ніхто не павінен выключаць магчымасць эскалацыі, калі патэнцыйныя стаўкі такія высокія, як цяпер. Адзін з аргументаў супраць беспалётнай зоны заключаўся ў тым, што ў гэтым выпадку Злучаныя Штаты ці NATO будуць наўпрост атакаваць расійскія мэты на тэрыторыі Расіі і перасякуць важную чырвоную рысу.

Тым не менш я думаю, што эскалацыя Расіі і прымяненне ёю зброі масавага знішчэння застаецца малаверагодным зыходам.

Хімічная або ядзерная зброя проста не ўратуе пагаршэння становішча расійцаў і справакуе эскалацыю да значна больш высокага ўзроўню ўдзелу NATO ў вайне. Наўрад яны адкажуць сыметрычным выкарыстаннем ЗМЗ, але ёсць шмат варыянтаў таго, як можа ўступіць у вайну са звычайнымі ўзбраеннямі (напрыклад, фактычна ўсталяваўшы беспалётную зону або зрабіўшы ўдар па базах, на якіх было створана ЗМЗ). І гэта таксама магло б нанесці вялізную шкоду пазіцыям Расіі. Калі расійцы зараз сур’ёзна прайграюць украінцам, падумайце, што адбудзецца, калі краіны NATO умяшаюцца наўпрост.


Што будзе значыць параза Расіі ў вайне

«Няўдача ў Расіі вайне будзе мець наступствы як для самой Расіі, так і для ўсіх папулістаў, якія сталі за ёй. Палітычныя наступствы вырашальнай паразы Расіі яшчэ не адчулі ў Еўропе. Віктар Орбан перамог на выбарах са значным адрывам, як і Аляксандр Вучыч у Сербіі. У мінулыя выходныя Эмануэлю Макрону ўдалося перамагчы Марын Ле Пэн са значным адрывам.

Аднак вайна ва Украіне яшчэ не завершаная. Калі ў наступныя тыдні яна скончыцца выгнаннем Расіі з тэрыторый, якія яна акупавала пасля 24 лютага, Пуцін разбурыць сваё новае бліскучае войска без якой-небудзь тэрытарыяльнай выгады і прывядзе сваю краіну да ізаляцыі на ўзроўні Паўночнай Карэі. Няўдача на гэтым узроўні ў канчатковым выніку будзе мець наступствы як для самой Расіі, так і для ўсіх папулістаў, якія сталі за ёй».


Будучыня Украіны

«Аднак барацьба Украіны не скончыцца разам з гэтай паразай Расіі. Эканамічная блакада чарнаморскіх партоў Украіны павінна быць знятая, калі гэтая краіна хоча мець жыццяздольную эканамічную будучыню.

Да вайны самай вялікай слабасцю Украіны было панаванне алігархаў у ейнай эканоміцы і палітычнай сістэме. Унутраны баланс сілаў рэзка змяніўся з пачатку ўварвання, калі алігархі першымі ўцяклі з краіны. Рэнат Ахметаў, алігарх з Данбасу, чыя былая Партыя рэгіёнаў прэтэндавала на тое, каб прадстаўляць інтарэсы расійскамоўных на ўсходзе Украіны, стаў сведкам таго, як яго сталеліцейны завод «Азовсталь» быў разбамбаваны і акупаваны ў гераічным баі з расійскімі акупантамі. З’явіцца выдатная магчымасць умацаваць украінскую нацыянальную ідэнтычнасць вакол новага набору сімвалаў і балансаў сілаў, а таксама пераадолець карумпаваную спадчыну краіны, якая існавала да 24 лютага 2022 года».