Хакеры Anonymous заявілі пра ўзлом сайта «Расатама»
Хакеры Anonymous ўзламалі сайт расійскай дзяржаўнай карпарацыі па атамнай энергіі «Расатам».
«Anonymous узламаў сайт "Расатама" і пачынае зліваць гігабайты даных», — гаворыцца ў паведамленні на старонцы Anonymous у Twitter, піша АФН.
Таксама яны адзначылі, што ўзламалі толькі вэб-сайт кампаніі, і ён ніякім чынам не звязаны з працай рэактараў АЭС. Хакеры запэўнілі, што ніколі не будуць падвяргаць небяспецы нявінных людзей.
Як паведамляе Taiwan News, акрамя сайта «Расатама» хакеры ўзламалі яшчэ два звязаныя з ім рэсурсы. Да кожнага з гэтых трох вэб-сайтаў была дададзеная новая html-старонка з літарамі «fckptn» (f*** Putin).
Прадстаўнік Anonymous ў каментары тайваньскаму выданню сказаў, што яны атрымалі доступ да файлаў з сеткі «Расатама», табліцах карыстальнікаў з базы дадзеных і ўліковыя дадзеныя карыстальнікаў унутранай сеткі.
Нагадаем, раней Anonymous абвясцілі кібервайну Расіі і персанальна Уладзіміру Пуціну як адказ на ўварванне РФ ва Украіну.