Хакеры Anonymous прыгразілі Пуціну апублікаваць «кожны шкілет у шафе»
Хакеры Anonymous запісалі зварот да Пуціна. Пагражаюць дастаць «кожны шкілет».
Міжнародная сетка хактывістаў Anonymous запісала зварот да Уладзіміра Пуціна, паведамляе dev.by.
У відэа, якое хакеры апублікавалі ў сябе ў Твітары, яны пагражаюць сур'ёзнымі наступствамі, калі атакі на Украіну працягнуцца.
У відэа Anonymous адзначаюць, што падрыхтавалі «спецыяльную аперацыю» — «злілі звесткі сайта Мінабароны Расіі. Там былі пошта і паролі, і цяпер гэтая база ў вольным доступе ў Твітары».
— Сёння мы паклалі сайты Федэральнай антыманапольнай службы, Крамля і Russia Today і іншыя сайты, звязаныя з расійскімі ўладамі, — дадаюць хакеры.
Зрэшты, сёння сапраўды ў жыхароў Расіі назіраюцца праблемы з доступам да сайтаў дзяржорганаў. Расійскае сеткавае выданне "Медуза" паведамляе, што не адкрываюцца сайты расійскага Мінфіна і Мінюста; а сайты Мінабароны, МУС і МЗС працуюць кепска. Нейкі час без праблем адкрываўся толькі сайт Крамля, але бліжэй да 18.00 гадзін палажылі і сайт.
Таксама Anonymous прыгразілі апублікаваць «кожны шкілет у шафе».