Навіны дня. Трэці дзень змагання Украіны з захопнікамі, Германія дае зброю, Расію адключаць ад SWIFT
Падводзім вынікі другога дня расійскай агрэсіі і распавядаем пра галоўныя навіны Беларусі.
ЕС уводзіць санкцыі супраць
Пуціна і міністра замежных спраў Лаўрова і прымае шырокі спектр індывідуальных
і эканамічных санкцый. Што ўключаюць у сябе санкцыі ЕС супраць Расіі?
Што рабіць з хатнімі гадаванцамі ў моманты небяспекі? Карысныя парады для ўладальнікаў хатніх жывёл у ваенны час.
ПАРЕ прыпыніла прадстаўніцтва Расіі ў арганізацыі. Мядзведзеў прыдумаў помсту для ЕС — вярнуць смяротнае пакаранне ў Расіі!
«Будзьце вы праклятыя, пачвары». Старшыня Памежнай службы Украіны Сяргей Дайнэка напісаў кіраўніку ДПК Беларусі. «Рэспубліка Беларусь сумесна з Расійскай Федэрацыяй вядзе вайну супраць Украіны, грэбуючы палажэннямі міжнароднага права, элементарнымі нормамі чалавечай маралі і каштоўнасцямі жыцця»
Расія рыхтуе правакацыю ў
акупаваным Данецку. Мясцовым баевікам і
расійскім вайскоўцам выдаюць супрацьгазы. СБУ сцвярджае: Расія рыхтуе хімічную дыверсію ў Данецку, каб
абвінаваціць у гэтым Украіну
Германія апошняй падтрымала адключэнне Расіі ад міжнароднай сістэмы абмену інфармацыяй SWIFT. Раней гэта зрабіла Венгрыя. Такім чынам, цяпер усе краіны ЕС падтрымалі адключэнне Расіі. Адключыць ад SWIFTмогуць і Беларусь.
Наступіў «вырашальны момант для таго, каб раз і назаўжды закрыць даўнюю дыскусію і прыняць рашэнне аб сяброўстве Украіны ў ЕС», лічыць украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Польшча падтрымала прыняцце Украіны ў Еўрасаюз. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда выступіў за неадкладнае прадастаўленне Украіне статусу кандыдата на ўступленне ў ЕС.
Германія нарэшце вырашыла перадаць Украіне зброю — гэта паваротны момант, найперш, у палітыцы Германіі.
Расійская армія ўзяла
аператыўную паўзу, паколькі нясе велізарныя страты, спрабуючы атакаваць
украінскія пазіцыі. А таксама расійскія
вайскоўцы масава здаюцца ў палон.