Вырашальны момант, каб прыняць рашэнне аб членстве Украіны ў ЕС — Зяленскі
Наступіў «вырашальны момант для таго, каб раз і назаўжды закрыць даўнюю дыскусію і прыняць рашэнне аб членстве Украіны ў ЕС», лічыць украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім твітары распавёў, што гутарыў з старшынёй Еўрапейскага Савета Шарлем Мішэлем. Абмеркавалі бягучую сітуацыю, барацьбу украінцаў за сваю краіну і будучыню, а таксама далейшую дапамогу ЕС. Зяленскі нагадаў, што зараз самы час прыняць Украіну ў ЕС.
На гэтым тыдні лідары краін Еўрасаюза ў адказ на ўварванне Расіі ва Украіну ўзгаднілі чарговы пакет санкцый супраць РФ. Абмежаванні закрануць фінансавы, транспартны і энергетычны сектары эканомікі.
Паводле «Еўрарадыё».