Зяленскі назваў краіны, якія не гатовыя адключыць Расію ад SWIFT. Іх засталося ўсяго дзве

Кіпр ад сёння не супраць адключэння Расіі ад SWIFT. Тамтэйшыя ўлады заявілі, што больш не маюць намеру стаяць на шляху адключэння расійскіх банкаў ад сусветнай плацёжнай сістэмы.

swift2602.jpg

Раней перагледзелі сваю пазіцыю па гэтым пытанні і ўлады Італіі, нагадвае «Еўрарадыё».

«Ужо маем амаль поўную падтрымку Еўрасаюза ў пытанні адключэння Расеі ад SWIFT. Спадзяюся, што Германіі і Венгрыі хопіць мужнасці падтрымаць гэтае рашэнне», — кажа ў чарговым відэазвароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Германія пакуль што кажа, што «адкрытая для гэтага пытання». Аднак «спачатку трэба пралічыць наступствы для сваёй эканомікі», заяўляе міністр фінансаў Крысціян Лінднэр.

Ці змянілася пазіцыя Венгрыі, пакуль не зразумела. Але да адключэння SWIFT Расія ўжо стала куды бліжэй, чым была яшчэ ўчора ўвечары.