У Расіі за пратэсты супраць вайны агулам затрымалі 2490 чалавек

Акцыі пачаліся 24 лютага, у дзень нападу Расіі на Украіну.

_123405446_5r0a0159_1.jpg

За антываенныя акцыі па ўсёй Расіі затрыманыя 2490 чалавек, адзначае «ОВД-Инфо». Праект адзначае, што як мінімум 1866 чалавек затрымалі 24 лютага, 576 чалавек — 25 лютага, 26 лютага — як мінімум 48 затрыманых.

Расійцы пратэстуюць супраць вайны ў многіх гарадах, уключаючы самыя буйныя Маскву і Санкт-Пецярбург.