Усе краіны ЕС падтрымалі адключэнне Расіі ад SWIFT. Гэта нанясе моцны ўдар па эканоміцы РФ

Германія падтрымала адключэнне Расіі ад міжнароднай сістэмы абмену інфармацыяй SWIFT. Раней гэта зрабіла Венгрыя, і цяпер Еўрапейскі саюз цалкам падтрымлівае ініцыятыву. 

pdlvkcv.webp

Адключэнне SWIFT абцяжарыць плацяжы ЕС за расійскія энергарэсурсы, аднак нанясе цяжкі ўдар па ўсёй фінансавай сістэме РФ.

Аб адпаведным рашэнні ў сваім мікраблогу Twitter напісаў рэдактар «Радыё Свабода» Рыкарда Ёзвяк. Такім чынам, усе краіны ЕC падтрымалі адну з самых жорсткіх санкцый супраць РФ. Германія пры гэтым была апошняй з тых, хто даў сваю згоду.

Reuters са спасылкай на меркаванне аднаго з кіраўнікоў Цэнтрабанка краін еўразоны дадае, што такое рашэнне можа быць прынята на працягу некалькіх наступных дзён.