
У той жа час кіраўнік Сумскай абласной вайсковай
адміністрацыі Дзмітрый Жывіцкі паведамляе, што абстрэлы Ахтыркі працягваюцца. У
горадзе было тры кропкавыя ракетныя ўдары па вайсковай частцы. Перад гэтым быў
абстрэл жылых кварталаў. Пашкоджана сістэма цеплазабеспячэння, магчымы прыпынак ЦЭЦ. Ідзе праца над аднаўленнем сістэмы. У выніку атакі расійскіх
вайскоўцаў былі параненыя 70 чалавек, сярод іх — жанчыны.
Нагадаем, што ў выніку абстрэлу дзіцячага садка ў Ахтырцы тры чалавекі загінулі на месцы.