«Гэта прымушэнне нас да капітуляцыі». Украіна адмовілася ад перамоваў з Расіяй на ўмовах Крамля
Кіеў адмовіўся весці перамовы з Масквой, заявіў дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
Паводле яго слоў, такое рашэнне было прынята, бо ўкраінскі бок не задаволілі ўмовы, вылучаныя Расіяй.
«Умовы, якія перадаў праз пасярэднікаў расійскі бок,
нас не задавальняюць. Гэта была спроба прымусіць нас да капітуляцыі», — сказаў Падаляк.
Ён таксама звярнуў увагу, што Украіна перадала РФ сігнал,
што ўмовы магчымага мірнага дагавора магчымыя на ўмовах Кіева, а не Масквы.
Напярэдадні прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з прапановай аб перамовах. Пазней прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў заявіў, што перамовы магчымыя ў Мінску, куды Масква гатовая накіраваць адмысловую дэлегацыю.